Роднае беларускае слова такое роднае, мілагучнае, блізкае сэрцу кожнага беларуса!
26 лютага адбылася сустрэча- падарожжа па краіне роднага слова . Навучэнцы каледжа сустрэліся з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Круглік Людмілай Уладзіміраўнай. Сустрэча была прысвечана роднаму слову, бацькоўскай зямлі . Навучэнцы дакрануліся да скарбаў роднай мовы, пазнаёміліся з творчасцю пісьменніцы, паразважалі пра ролю мовы, бацькоў у жыцці чалавека.
Сустрэча пакінула ў душы пачуццё замілаванасці, шчырасці і гонару за людзей, якія славяць сваім словам нашу Бацькаўшчыну.
Сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Круглік Людмілай Уладзіміраўнай
26.02.2025