Тыдзень гуманітарных дысцыплін: турнір знаўцаў мовы " Мова родная- мова модная"

08.10.2025

У рамках Тыдня гуманітарных дысцыплін у бібліятэцы каледжа адбыўся турнір знаўцаў мовы " Мова родная- мова модная" .
Мэта меропрыемства: садзейнічанне папулярызацыі беларускай мовы, выхаванне павагі і любові да роднага слова .
Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы першага курса.
Навучэнцы пазнаёміліся з залацінкамі народнай мудрасці, праявілі сваю фантазію падчас гульні "Апішыце фразеалагізм", разгадалі загадкі, пазнаёміліся з беларускім народным календаром.
Мерапрыемства прайшло цікава і запамінальна.

Смотреть фото