"Літаратурны мікрафон"

20.02.2026

20 лютага у каледжы прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Дня роднай мовы, пад назвай "Літаратурны мікрафон" . Навучэнцы чыталі вершы сваіх любімых беларускіх пісьменнікаў, паспрабавалі сябе ў справе перакладу з рускай мовы на беларускую, паслухалі знакамітыя беларускія песні на вершы нашых паэтаў і яшчэ раз упэўніліся, што наша мова вельмі прыгожая, мілагучная і самая музычная.