Міжнародны дзень роднай мовы

20.02.2026

21 лютага свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы – свята, якое нагадвае нам пра каштоўнасць моўнай разнастайнасці і пра важнасць захавання нашых каранёў. У гэты асаблівы дзень наш каледж далучаецца да святочных мерапрыемстваў, каб разам адзначыць і праславіць родную беларускую мову.

Давайце разам падтрымаем і захаваем нашу родную беларускую мову - будем размаўляць на ёй, чытаць кнігі, слухаць песні, пісаць вершы.

Кожнае слова, сказанае на роднай мове, – гэта маленькая цэгла ў падмурку нашай нацыянальнай культуры.
Няхай Міжнародны дзень роднай мовы стане для нас не проста яшчэ адным святам, а нагодай задумацца пра тое, што сапраўды з'яўляецца найбольш каштоўным – пра нашу мову, пра нашу спадчыну, пра нашу Беларусь!