У рамках літаратурна-краязнаўчага праекта «І будзе слова землякоў гучаць над роднаю старонкай…» у Дзяржынскай раённай цэнтральнай бібліятэцы прайшла сустрэча «Лабірынты душы» з удзельнікам народнага калектыву паэтаў і празаікаў «Выток» Уладзімірам Слабейкам (творчы псеўданім Валодзя Белы).
На працягу мерапрыемства гучалі паэтычныя радкі, у якіх аўтар шчыра дзяліўся з навучэнцамі УА «Дзяржынскі дзяржаўны каледж» пачуццямі і думкамі, стратамі і надзеямі. Моладзь уважліва слухала вершы пра малую радзіму і Беларусь, верных сяброў і галоўную каштоўнасць кожнага чалавека – сям’ю. Аўтар падрабязна адказаў на ўсе пытанні і даў прысутным шмат мудрых парад: паважаць бацькоў, захоўваць сямейныя традыцыі продкаў, не заставацца абыякавым да чужой бяды і быць сапраўдным патрыётам.
















