У рамках Тыдня гуманітарных дысцыплін: літаратурная гасцёўня па творчасці Багдановіча

12.10.2026

12 кастрычніка ў рамках Тыдня гуманітарных дысцыплін навучэнцы 79 вучэбнай групы прынялі ўдзел у літаратурнай гасцеўні, прысвечанай творчасці класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.
Яшчэ раз прайшліся жыццёвымі шляхамі аўтара, датыкнуліся да яго творчасці. Навучэнцы прынялі ўдзел у віктарыне па творчасці Багдановіча,  сталі ўдзельнікамі конкурса чытачоў па творчасці паэта.
Мілагучнае роднае слова не пакінула абыякавым нікога.