Навучэнцы трэцяга курса сталі ўдзельнікамі мерапрыемства «Скарбы беларускай кухні»

13.10.2026

У рамках Тыдня гуманітарных дысцыплін і з мэтай папулярызацыі беларускай нацыянальнай культуры і кулінарных традыцый, выхавання павагі да гісторыі свайго народа 13 кастрычніка навучэнцы трэцяга курса сталі ўдзельнікамі мерапрыемства " Скарбы беларускай кухні".
Навучэнцы адказвалі на пытанні віктарыны, сталі ўдзельнікамі квэст- гульні " Збіраем рэцэпты", разгадалі анаграмы  і крыжаванкі.
Самым творчым этапам мерапрыемства стала майстэрня  "Наша рэцэптуры кніга".  Навучэнцы аформілі меню, пазнаёмілі адзін аднаго з сямейнымі рэцэптамі. Мерапрыемства дазволіла праявіць навучэнцам свае творчыя здольнасці.