У рамках Тыдня гуманітарных дысцыплін і з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, выхавання любові да роднага слова навучэнцы другога курса прынялі ўдзел у турніры знаўцаў роднай мовы "Мова родная- мова модная!".
Разам адгадалі загадкі, пазнаёміліся з залацінкамі народнай мудрасці, адгадалі значэнні фразеалагізмаў, пазнаёміліся з традыцыямі святкавання беларускіх свят.
Мерапрыемства прайшло цікава і захапляльна. Роднае слова не пакінула нікога абыякавым.

















